У літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” раённай бібліятэкі адбылася сустрэча-прэзентацыя “Самабытнасць у мастацтве”. Журналістка раённай газеты “Светлы шлях” Галіна Антонава напісала кнігу “Космас Анатоля Антонава”. Галіна Францішкаўна расказала аб тым, як стваралася кніга, пазнаёміла гасцей мерапрыемства з творчасцю самабытнага мастака Анатоля Антонава - бацькі мужа журналісткі. Выданне, якое першапачаткова задумвалася як фамільная памяць аб члене сям'і, стала падзеяй для нашага горада і Петрыкава, адкуль родам герой кнігі. Аляксандр Антонаў падзяліўся ўспамінамі пра бацьку. Творчыя гены перадаліся ў спадчыну, ён таксама малюе карціны. Дарэчы, ўбачыць іх можна было падчас мерапрыемства. У бібліятэцы была арганізавана выстава работ Анатоля і Аляксандра Антонавых. На прэзентацыі выступілі вакальны гурт "Місія" і ансамбль скрыпачоў "Чароўная скрыпка". Ансамбль дзіцячай школы мастацтваў выканаў мелодыю “Жураўлі на Палессе ляцяць”. Гэта адбылося не выпадкова. Палессе – малая радзіма гер
Адбылася прэзентацыя кнігі “Космас Анатоля Антонава”
10 февраля 202410 фев 2024
2
1 мин