Найти в Дзене

Что нового на территории Грозовского сельсовета? Рассказываем

З павагай да дарослых

Загадчыца Грозаўскай сельскай бібліятэкі Таццяна Нераненя і вучні мясцовай сярэдняй школы ў рамках акцыі "Ад усёй душы" з падарункамі наведалі дом сумеснага самастойнага пражывання для састарэлых людзей "Дом надзеі", які арганізаваны Капыльскім ТЦСАН у аграгарадку Грозава.

Канцэрт для пастаяльцаў

У Грозаўскім псіханеўралагічным інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў прайшло мерапрыемства "Таццянін дзень". Пастаяльцы даведаліся аб узнікненні свята і гісторыі святой Таццяны. На працягу ўсёй праграмы гучалі песні, вершы і праводзіліся конкурсы. Варта адзначыць, што некалькімі днямі пазней да пастаяльцаў наведалася з канцэртам моладзь царквы "Спасение" г. Слуцка.

Хутка выбары

Зарэгістравана адзінадцаць кандыдатаў у дэпутаты Грозаўскага сельскага Савета дэпутатаў 29 склікання. Грозаўская і Каменская ўчастковыя выбарчыя камісіі пачалі работу.

Рознае

У сельскай бібліятэцы адбылася дыскусійная пляцоўка па прафілактыцы алкагалізму. А для жыхароў аграгарадка Грозава добрай стала навіна – у раней пустуючым будынку адкрыўся магазін "Строительный".

Что нового на территории Грозовского сельсовета? Рассказываем

    Что нового на территории Грозовского сельсовета? Рассказываем
Что нового на территории Грозовского сельсовета? Рассказываем