Першае дзіця Першае дзіця 2024 года зарэгістравана на тэрыторыі сельсавета. Маленькая Сафія, якая нарадзілася 12 студзеня, стала трэцім дзіцем у сям’і Тамары і Уладзіміра Лазоўскіх з вёскі Лоцвіны (на здымку). Насустрач выбарам Праведзена пасяджэнне Бабаўнянскай сельскай выбарчай камісіі. На тэрыторыі сельсавета зарэгістравана сем кандыдатаў у дэпутаты сельскага Савета дэпутатаў у сямі акругах. Пад кантролем - бяспечныя ўмовы Бяспечныя ўмовы пражывання грамадзян застаюцца пад пастаянным кантролем членаў камісіі, якія ажыццяўляюць комплекснае абследаванне умоў пражывання сельскіх жыхароў. Галоўнае – прадухіліць бяду, не дапусціць пажараў і гібелі людзей. На сёння абследавана 80 домаўладанняў. Каб ахапіць абследаваннем сто працэнтаў домаўладанняў грамадзян, праверкі будуць працягвацца. Асаблівая ўвага падчас наведванняў надаецца захаванню норм пажарнай бяспекі, правілам электрабяспекі і карыстання газавым абсталяваннем. Таццяна БОХАН О жизни на территории Бобовнянского сельсовета
О жизни на территории Бобовнянского сельсовета
8 февраля 20248 фев 2024
~1 мин