Гэты дзень з'яўляецца дваццаць дзевятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 337 дзён. Гістарычныя падзеі 29 студзеня У 1922 годзе ў Мінску быў створаны Інстытут беларускай культуры, які пазней рэарганізуюць у Беларускую акадэмію навук. У 1924 годзе быў заснаваны Бярэзінскі запаведнік. У 1965 годзе ў Мінску, у парку імя М. Горкага адчынены планетарый. У 1975 годзе ў Мінску адчынены кінатэатр "Кастрычнік". У 1977 годзе быў заснаваны Беларускі навукова-даследчы інстытут кардыялогіі. Хто нарадзіўся 29 студзеня 1720 год: Францішак Багамолец, польскі і беларускі драматург, публіцыст, выдавец. 1878 год: Уладзімір Самойла, беларускі публіцыст, літаратурны крытык, філосаф. 1924 год: Арцём Баханькоў, беларускі мовазнавец. Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік і драматург Антон Чэхаў і французскі празаік Рамэн Ралан. 29 студзеня ў народным календары Сёння Праваслаўная царква шануе памяць апостала Пятра, аднаго з 12 вучняў Хрыста. Разам з братам Андрэем ён быў рыбаком, ал