Найти в Дзене

А что у нас в календаре? 26 января

Гэты дзень з'яўляецца дваццаць шостым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 340 дзён. Гістарычныя падзеі 26 студзеня У 1564 годзе ў ходзе Лівонскай вайны адбылася бітва на Уле. У 1617 годзе Мінскі кашталян Пётр Тышкевіч пацвердзіў права мусульман на мячэць, пабудаваную ў Татарскай слабадзе. У 1927 годзе быў заснаваны Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі (з 1969 — БелНДІ земляробства і кармоў). У 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў закон "Аб мовах". Адбылося абвяшчэнне беларускай мовы дзяржаўнай. Хто нарадзіўся 26 студзеня 1900 год: Аркадзь Моркаўка, беларускі паэт. 1947 год: Святлана Акружная, беларуская актрыса Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі антраполаг Эдвард Сэйпір і амерыканскі акцёр Пол Ньюман. 26 студзеня ў народным календары Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Ярміла, якога ў народзе часам называюць Ярома, а таксама пакутніка Стратоніка. У гэты дзень асаблівую павагу выказвалі маленькім дамашнім жывёлам, саб
Оглавление

Гэты дзень з'яўляецца дваццаць шостым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 340 дзён.

Гістарычныя падзеі 26 студзеня

У 1564 годзе ў ходзе Лівонскай вайны адбылася бітва на Уле.

У 1617 годзе Мінскі кашталян Пётр Тышкевіч пацвердзіў права мусульман на мячэць, пабудаваную ў Татарскай слабадзе.

У 1927 годзе быў заснаваны Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі (з 1969 — БелНДІ земляробства і кармоў).

У 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў закон "Аб мовах". Адбылося абвяшчэнне беларускай мовы дзяржаўнай.

Хто нарадзіўся 26 студзеня

1900 год: Аркадзь Моркаўка, беларускі паэт.

1947 год: Святлана Акружная, беларуская актрыса

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі антраполаг Эдвард Сэйпір і амерыканскі акцёр Пол Ньюман.

26 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Ярміла, якога ў народзе часам называюць Ярома, а таксама пакутніка Стратоніка.

У гэты дзень асаблівую павагу выказвалі маленькім дамашнім жывёлам, сабакам і катам. Ім прыпісваліся магічныя свойствы: мажлівасць прадказваць надвор'е і бедствы. Каб хутчэй акрыяць, хворы ў гэты дзень садзіўся на тое месца, на якім паляжаў кот.

Калі каты 26 студзеня лажацца на спіну, пацяплее, калі хаваюць пыску – наадварот, пахаладае. Точаць кіпцюры аб падлогу – будзе завея, аб сцяну – пахмурнае надвор'е. Адлігу прадвяшчае кошка, якая сядзіць на акне.

А что у нас в календаре? 26 января

    А что у нас в календаре? 26 января
А что у нас в календаре? 26 января