Найти тему

Одна строка о деревенских делах

■ У разрэзе малочнатаварных ферм і комплексаў раёна па атрыманні малака ад адной каровы лідзіруе МТК "Комсічы" ААТ "Капыльскае", дзе дояць па 28,3 кг малака. Паказчык у 20 кг пераўзыходзяць на МТК "Чырвоны Партызан" ААТ "Піянер-Агра" (26,9 кг), МТФ "Лоцвіны 2" УП "ПІК Лясное" (25,7 кг), МТК "Жыліхава" ЗАТ "Жыліхава" (25,2 кг), МТФ "Камсамольская" філіяла "Лакнея" (24,2 кг), МТФ "Участак № 3" ААТ "Семежава" (23,8 кг), МТК "Цімкавічы" ААТ "Капыльскае" (23,7 кг), МТФ "Кацельнікі" ААТ "Прагрэс 2010" (23,3 кг), МТК "Браткава №1" СГФ "Руднае" (23,1 кг) і іншых гаспадарках.

■ За апошні дзень гаспадаркамі раёна звыш 306 т малака рэалізавана гатункам экстра, што складае 73,5% ад агульнай колькасці, амаль 110 т (26,3%) — вышэйшым гатункам. Самая высакаякасная прадукцыя паступае з філіялаў "Лакнея", "Вялікая Раёўка", УП "ПІК Лясное" і ААТ "Капыльскае".

■ Пагалоўе дойнага статка на пачатак года складае 24 738 кароў, на 554 больш, чым летась. Найбольш — 2715 — налічваецца ва УП "ПІК Лясное".

■ Тры сельгаспрадпрыемствы — УП "ПІК Лясное", КСУП "Доктаравічы" і ААТ "Прагрэс 2010" — вядуць закуп малака з уласных падвор’яў насельніцтва. За гэты месяц ужо закуплена звыш 7 тысяч кілаграмаў.

■ Гаспадаркамі Капыльшчыны нарыхтавана 780 575 т арганічных угнаенняў, больш за 705 тысяч тон ужо вывезена. Актыўна займаюцца гэтымі работамі аграрыі ААТ "Старыца-Агра", "Прагрэс 2010", "Піянер-Агра", дзе за дзень адпраўляюць у бурты каля 500-600 тон.

Одна строка о деревенских делах

    Одна строка о деревенских делах
Одна строка о деревенских делах