Кожны, хто апынуўся ў цэнтры аграгарадка Грозава недалёка ад адміністрацыйнага будынка былога сельгаспрадпрыемства, а цяпер сельскага Дома культуры, напэўна заўважыць вялікі агароджаны валун. На гранітнай таблічцы надпіс на беларускай мове: "У мястэчку Грозава нарадзіўся Ісак Ісаевіч Рэйнгольд, знакаміты дзяржаўны дзеяч БССР, СССР. 18.XI.1897–22.VIII.1936". Сапраўды, у мястэчку Грозава ў сярэдзіне лістапада 1897 года ў яўрэйскай сям’і з’явіўся на свет Ісак Ісаевіч (Ісеевіч) Рэйнгольд. Нарадзіўся Ісак, як бачым, у яўрэйскай сям’і, але вучыцца пайшоў у Грозаўскае народнае вучылішча. Вучыліся ў ім будучыя генералы Іван Елізар’евіч Давідоўскі і Ігнат Цімафеевіч Сцефановіч, аднакласнікамі Рэйнгольда былі і іншыя яўрэйскія хлопчыкі і дзяўчынкі. Гэта Янкель Фішэрман, Броха Почарк, Генах Палееў, Гіся Бірштэйн, Рахіль Дукорская, Хайка Крыкштэйн. Але лёс многіх з іх склаўся трагічна. Гітлераўцы, як маладых, так і старых людзей, расстралялі ў яўрэйскім гета. А вось Іван Новік і Трафім Цімошак за
Знаменитый государственный деятель БССР и СССР Исаак Рейнгольд - уроженец местечка Грозово
26 января 202426 янв 2024
10
3 мин