Гэты дзень з'яўляецца дваццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 342 дні. Гістарычныя падзеі 24 студзеня У 1992 годзе Рэспубліка Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з В'етнамам і Манголіяй. У 1999 годзе філіял МАЗа выпусціў першы аўтобус для міжнародных перавозак. Хто нарадзіўся 24 студзеня 1885 год: Юрый Тарыч, беларускі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, заснавальнік беларускага кіно. 1931 год: Міхась Мушынскі, гісторык беларускай літаратуры. Таксама сёння нарадзіліся французскі драматург і публіцыст Бамаршэ, нямецкі літаратар, кампазітар, мастак Эрнст Тэадор Амадэй Гофман і рускі мастак Васіль Сурыкаў. 24 студзеня ў народным календары Сёння Праваслаўная царква ўспамінае вялебных Феадосія Вялікага і Феадосія Антыахійскага. У народзе гэты дзень называлі Феадосій-вясняк. Звычайна з гэтага дня прыходзіла невялікае пацяпленне. Калі ж на Феадосія быў мароз, гэта лічылася дрэнным для пасеваў. У той жа час адліга прадвяшчала раннюю і працяглую вясну,