Працаўнікі сельскай гаспадаркі ўмеюць не толькі сеяць, жаць, касіць, даіць і карміць жывёлу, але і бегаць, скакаць, перацягваць канат… Традыцыйная ІХ зімовая спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу сёлета сабрала каля 150 удзельнікаў. Нарэшце, не так як у мінулыя гады, яна апраўдала сваю назву, што дало магчымасць уключыць у праграму хоць адзін па-сапраўднаму зімовы конкурс — лыжныя гонкі. І, вядома ж, снег і мароз стваралі святочны настрой. Такім чынам, 15 каманд-удзельніц паказалі свае ўменні і навыкі ў спорце. Арганізатарам мерапрыемства, якое прайшло на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, выступіла Капыльская раённая арганізацыя работнікаў аграпрамысловага комплексу. Адкрыў спартакіяду старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык: ён пажадаў аматарам здаровага ладу жыцця ніколі не губляць імкнення перамагаць, а ў маючых адбыцца выступленнях — поспеху, выдатнага самаадчування і найлепшага настрою. Так і атрымалася. Камандам неабходна было прадэманстраваць свае сі
На Копыльщине прошла зимняя спартакиада работников сельского хозяйства
25 января 202425 янв 2024
2 мин