На тэрыторыі Блеўчыцкага сельсавета стартавала пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам" па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх. Работнікі Капыльскага РАУС наведалі тых, каму патрэбны асаблівы клопат: адзінокіх пажылых грамадзян, інвалідаў і сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Падчас сустрэч асноўны акцэнт рабіўся на спраўнасць ацяпляльных прыбораў, электрычнай праводкі, а таксама на наяўнасць і працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. На працягу месяца на тэрыторыі сельсавета праходзілі суботнікі па навядзені парадку на зямлі. Акрамя гэтага вучні і настаўнікі Семежаўскай сярэдняй школы правялі ўборку брацкай магілы ў вёсцы Кіявічы (на здымку). Прадстаўнікі Быстрыцкай сярэдняй школы сумесна з Орлікаўскім лясніцтвам далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Дай лесу новае жыццё". Дружнай камандай удзельнікі карыснага мерапрыемства пасадзілі саджанцы елак і сосен. Вядзецца захаванне пустуючых дамоў у аграгарадку Быстрыца, вёсках Мацкеві
Что нового в Блевчицком сельсовете? Рассказываем
13 апреля 202513 апр 2025
~1 мин