З 17 сакавіка па 31 красавіка 2025 года праходзіць месячнік па навядзенні парадку, падчас якога добраўпарадкоўваюцца тэрыторыі адміністрацыйных будынкаў, помнікаў, размешчаных на тэрыторыі Грозаўскага сельсавета. У Каменскай сярэдняй школе адбылося выязное пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку з удзелам урача-нарколага Капыльскай ЦРБ Аляксандра Гайдзеля. У гэты дзень абмеркавалі пытанні п’янства і алкагалізму насельніцтва. На сустрэчу былі запрошаны грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, а таксама тыя, хто знаходзіцца на розных відах уліку. У Грозаўскім сацыяльным пансіянаце "Ліпавы рай" прайшла музычна-забаўляльная праграма "Дзень гумару і смеху". Першакрасавіцкія жарты дапамаглі развесяліць і выклікаць смех ва усіх пражываючых. Яны з вялікім задавальненнем адпачылі і добра павесяліліся. У рамках клуба "Маленькая краіна" бібліятэкар Грозаўскай сельскай бібліятэкі Таццяна Нераненя для дзяцей дашкольнага ўзросту, правяла цікавае мерапрыемства "Прадказанне ад люб