Найти в Дзене
Hrodna.life

🦁 Від на Паўночны гарадок у Лідзе: цяпер і сто гадоў таму

🦁 Від на Паўночны гарадок у Лідзе: цяпер і сто гадоў таму Тэлеграм-канал «Палявая пошта» паказаў, як сёння выглядае комплекс трохпавярховых дамоў у Лідзе, што быў сфатаграфаваны яшчэ ў 1916 годзе. Мяркуецца, што гэтыя будынкі належалі афіцэрам 172-га пяхотнага палка расійскай імператарскай арміі, які ў той час дыслакаваўся ў горадзе. Паўночны гарадок Ліды — спакойны раён, дзе можна ўбачыць спадчыну мінулага стагоддзя. Некаторыя будынкі і сёння захаваліся ў добрым стане. Фота: alexeyvasko у Instagram.

🦁 Від на Паўночны гарадок у Лідзе: цяпер і сто гадоў таму

Тэлеграм-канал «Палявая пошта» паказаў, як сёння выглядае комплекс трохпавярховых дамоў у Лідзе, што быў сфатаграфаваны яшчэ ў 1916 годзе. Мяркуецца, што гэтыя будынкі належалі афіцэрам 172-га пяхотнага палка расійскай імператарскай арміі, які ў той час дыслакаваўся ў горадзе.

Паўночны гарадок Ліды — спакойны раён, дзе можна ўбачыць спадчыну мінулага стагоддзя. Некаторыя будынкі і сёння захаваліся ў добрым стане.

Фота: alexeyvasko у Instagram.