Найти в Дзене
Hrodna.life

💥«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца

💥«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі на прымусовыя работы ў Германію. Яніна выхоўвалася ў прыёмнай сям'і на хутары недалёка ад Гродна. Усё сваё жыццё яна шукала след маці, які знік пасля Другой сусветнай. Сёння гродзенка жыве ў Расіі.

Hrodna.life сумесна з рэдакцыяй @mostmediaio працягвае цыкл гістарычных матэрыялаў з успамінамі гродзенцаў, народжаных у міжваенны перыяд. Гэта гісторыі, якія ўвойдуць у новую кнігу журналіста Руслана Кулевіча «Апошнія сведкі Гродна». Яна і пра тых гродзенцаў, што пасля вайны пераехалі ў Польшчу, і пра тых, што засталіся ў Беларусі. А некаторыя з герояў у савецкія часы наогул перабраліся ўглыб СССР.

Калі вы лічыце важнай місіяй захаванне гродзенскай гісторыі, падтрымайце нашую працу данатам на buymeacoffee.

Чытайце гісторыю Гродна на Hrodna.life

https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/articles/uspaminy-3-4/?utm_source=tg