Найти в Дзене
Hrodna.life

🌱Культавы музыка і лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры — унук выхадцаў з Гродна

🌱Культавы музыка і лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры — унук выхадцаў з Гродна? У 2016 годзе Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Боб Дылан — вядомы амерыканскі музыка і аўтар песень. Паводле тэлеграм-канала «Пошук продкаў», продкі лаўрэата па матчынай лініі паходзяць з Гродна. На інфармацыю звярнула ўвагу @zerkalo_io Бабуля і дзядуля па бацькоўскай лініі, Зігман і Анна Цымэрман, эмігравалі з Адэсы ў ЗША пасля антысеміцкага пагрому 1905 года. Па матчынай лініі яго бабуля і дзядуля, Бэн і Флорэнс Стоўн, пераехалі ў ЗША ў 1902 годзе. Аўтарка канала прааналізавала шэраг даследаванняў, дзе месца нараджэння продкаў з матчынай лініі пазначаецца як «Lithuania» або «Russia». Часам узгадваецца Коўна (Каўнас), аднак, як адзначаецца, спасылкі ідуць на базы пахаванняў, а не на дакументы. У той жа час у карабельных маніфестах, дзе захоўваецца інфармацыя пра пасажыраў, згадваецца, што Бэнджамін Эдэльштэйн (1869–1961) і ягоная жонка Лебе Эдэльштэйн (1872–1942) — прабабуля і прадзядуля

🌱Культавы музыка і лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры — унук выхадцаў з Гродна?

У 2016 годзе Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Боб Дылан — вядомы амерыканскі музыка і аўтар песень. Паводле тэлеграм-канала «Пошук продкаў», продкі лаўрэата па матчынай лініі паходзяць з Гродна. На інфармацыю звярнула ўвагу @zerkalo_io

Бабуля і дзядуля па бацькоўскай лініі, Зігман і Анна Цымэрман, эмігравалі з Адэсы ў ЗША пасля антысеміцкага пагрому 1905 года. Па матчынай лініі яго бабуля і дзядуля, Бэн і Флорэнс Стоўн, пераехалі ў ЗША ў 1902 годзе.

Аўтарка канала прааналізавала шэраг даследаванняў, дзе месца нараджэння продкаў з матчынай лініі пазначаецца як «Lithuania» або «Russia». Часам узгадваецца Коўна (Каўнас), аднак, як адзначаецца, спасылкі ідуць на базы пахаванняў, а не на дакументы.

У той жа час у карабельных маніфестах, дзе захоўваецца інфармацыя пра пасажыраў, згадваецца, што Бэнджамін Эдэльштэйн (1869–1961) і ягоная жонка Лебе Эдэльштэйн (1872–1942) — прабабуля і прадзядуля Дылана — прыехалі ў ЗША з Гродна.

Праўда, гаворка можа ісці не пра сам горад, а пра Гродзенскую губерню. Дарэчы, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродне ёсць дакумент 1898 года «Аб спагнанні штрафу за пратэрміноўку замежнага пашпарта з Лапіна, Эдэльштэйна і іншых».

Боб Дылан нарадзіўся ў 1941 годзе ў Дулюце, штат Мінесота. Адзін з самых уплывовых аўтараў песень XX стагоддзя, вядомы сваёй сацыяльнай лірыкай, якая стала сімвалам цэлага пакалення.

На беларускую мову асобныя песні пераклалі Ян Максімюк, Сяржук Сокалаў-Воюш, Андрэй Хадановіч, Макс Шчур, Раман Яраш.

І гэта не першы выпадак, калі Нобелеўскія лаўрэаты з'яўляюцца нашчадкамі выхадцаў з Гродзеншчыны.

Лаўрэат Нобеля па медыцыне мае карані з Гродзеншчыны? Так, але не з таго раёну, які спачатку назвалі

🌱 Слухаем разам #музыканаhrodnalife ⬇️

Bob Dylan - Knockin' On Heaven's Door