11 красавіка 2025 г. у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь на адкрыцці дакументальнага выставачнага праекта «Зорны шлях» з дакладам «Беларускі шлях у космас» выступіў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Валянцін Мазец. У сваім выступленні ён пазнаёміў супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі са зместам выставачнага праекта. Ён таксама расказаў пра ўклад беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ў даследаванне і асваенне касмічнай прасторы. Значную цікавасць выклікала навукова-папулярная кніга «Беларусь: путь в космос», выдадзеная ў 2018 г., у якой адлюстраваныя ўклад беларусаў у развіццё астралогіі і астраноміі, ракетна-касмічнага комплекса, змешчаныя біяграфічныя звесткі пра касманаўтаў-беларусаў: Пятра Клімука, Уладзіміра Кавалёнка, Алега Навіцкага, Антона Шкаплерава і Алега Арцем’ева.
Фотадакументальная выстава "Зорны шлях"
15 апреля 202515 апр 2025
1
~1 мин