11 красавіка 2025 г. вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навейшай гісторыі Беларусі Аляксандр Бараноўскі прыняў удзел сустрэчы-прэзентацыі вынікаў навуковых даследванняў НАН Беларусі ў галіне гісторыі, мовазнаўства і краязнаўства, якая адбылася на базе Вiцебскага абласнога iнстытута развіцця адукацыi. На мерапрыемстве прысутнічалі начальнікі аддзелаў па адукацыі г. Віцебска, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, настаўнікі гісторыі горада.
На сустрэчы былі ўзнагароджаны граматамі Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі настаўнікі, якія далучаюць адораных вучняў да даследчай дзейнасці і ўдзелу ў алімпіядах.