Найти в Дзене

Прэзентацыя выданняў

10 красавіка 2025 г. ў Віцебскай абласной бібліятэцы ў рамках цыкла «Краязнаўчыя сустрэчы» адбылася прэзентацыя кнігі вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук, краязнаўцы Аляксандра Бараноўскага і вядучага архівіста Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, краязнаўцы Антона Юпатава «Яны кіравалі Сенненшчынай».
Стваральнікі новага краязнаўчага выдання расказалі пра работу над ім, пра некаторых персаналіях, прадстаўленых у кнізе. Таксама быў прэзентаваны зборнік навуковых артыкулаў «Бешанковіцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна», які падрыхтаваны Інстытутам гісторыі НАН Беларусі у рамках серыі «Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі» і прысвечаны 100-годдзю ўтварэння Бешанковіцкага раёна. Аляксандр Бараноўскі нагадаў пра цікавыя даследаванні, што змешчаны ў зборніку, а Антон Юпатаў прывёў некаторыя звесткі са свайго даклада, прысвечанага буйному пажару ў Бешанковічах. Аляксандр Бараноўскі перадаў у фонд бібліятэкі асобнік

10 красавіка 2025 г. ў Віцебскай абласной бібліятэцы ў рамках цыкла «Краязнаўчыя сустрэчы» адбылася прэзентацыя кнігі вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук, краязнаўцы Аляксандра Бараноўскага і вядучага архівіста Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, краязнаўцы Антона Юпатава «Яны кіравалі Сенненшчынай».
Стваральнікі новага краязнаўчага выдання расказалі пра работу над ім, пра некаторых персаналіях, прадстаўленых у кнізе.

Таксама быў прэзентаваны зборнік навуковых артыкулаў «Бешанковіцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна», які падрыхтаваны Інстытутам гісторыі НАН Беларусі у рамках серыі «Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі» і прысвечаны 100-годдзю ўтварэння Бешанковіцкага раёна. Аляксандр Бараноўскі нагадаў пра цікавыя даследаванні, што змешчаны ў зборніку, а Антон Юпатаў прывёў некаторыя звесткі са свайго даклада, прысвечанага буйному пажару ў Бешанковічах. Аляксандр Бараноўскі перадаў у фонд бібліятэкі асобнік зборніка «Бешанковіцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна».
На прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, Бешанковіцкага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, краязнаўцы, чытачы бібліятэкі.

Фотаздымкі: ГУ «Витебская областная библиотека им. В.И. Ленина»