Гэта дэбютная кніга чэшскай аўтаркі, якая выйшла ў 2019 годзе і атрымала некалькі прэмій. Твор быў перакладзены на японскую, іспанскую, венгерскую, нямецкую і ў тым ліку на беларускую мову. Пра аўтарку: Анна Цыма нарадзілася ў Празе, па адукацыі яна япаністка, скончыла Карлаў універсітэт. Зараз разам з мужам жыве ў Японіі, перакладае японскіх пасляваенных аўтараў і выкладае чэшскую мову. Насамрэч інфармацыі пра пісьменніцу ў інтэрнэце амаль няма. Пасля дэбютнай кнігі ў 2019г. А. Цыма летась выдала яшчэ адзін твор, “Vzpomínky na úhoře”, якую пакуль што можна знайсці толькі на чэшскай мове. Пра кнігу: Твор можна падзяліць на 2 часткі, кожная з якіх мае свой час, прастору і сваю галоўную гераіню. Першае месца дзеяння — Прага, дзе жыве 24-гадовая Яна Купкава. Дзяўчына вучыцца на япаністку ў Карлавым універсітэце (адсылачка да аўтаркі). Яе зачароўвае твор “Раздваенне” амаль нікому невядомага японскага пісьменніка Кавасіта Кіямару. Яна хоча даследаваць творы гэтага пісьменніка ў аспірантуры,