Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Блог (не)удачника

“Замак Отранта” Хорас Ўолпал

Аўдыякніга: 5г. 27хв. Чытае Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш. Як з'явіўся гатычны раман? Пра аўтара: Хорас Ўолпал атрымаў добрую класічную адукацыю ў Кембрыджскім універсітэце; павандраваўшы па Еўропе, вярнуўся ў Англію і заняў месца ў парламенце. Будучы прадстаўніком арыстакратыі без матэрыяльных праблем, купіў маёнтак, адрамантаваў сабе свой "маленькі гатычны замак" і займаўся справай па душы - пісаў кнігі. Самы знакаміты яго твор "Замак Отранта", апублікаваны ажно ў 1764г., назаўсёды пакінуў яго імя ў гісторыі літаратуры як пачынальніка жанру гатычныга раману. Цікавы факт: сапраўднае імя пісьменніка Horace Walpole перакладаюць па-рознаму, таму ў інтэрнэце яго можна знайсіці і як Хорас, і як Гарацый Ўолпал. Пра кнігу: "Замак Отранта" лічыцца першым "афіцыйным" гатычным раманам. Гатычны жанр - папярэднік папулярных у нас час містыкі і фэнтэзі, з яго вырастаюць "жудасныя" апавяданні Эдгара По і В. Ірвінга. У 2019г. твор быў перакладзены на беларускую мову Ганнай Янкутай. Паслухаць беларус
Оглавление

Аўдыякніга: 5г. 27хв. Чытае Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш.

Як з'явіўся гатычны раман?

Пра аўтара:

Хорас Ўолпал атрымаў добрую класічную адукацыю ў Кембрыджскім універсітэце; павандраваўшы па Еўропе, вярнуўся ў Англію і заняў месца ў парламенце. Будучы прадстаўніком арыстакратыі без матэрыяльных праблем, купіў маёнтак, адрамантаваў сабе свой "маленькі гатычны замак" і займаўся справай па душы - пісаў кнігі. Самы знакаміты яго твор "Замак Отранта", апублікаваны ажно ў 1764г., назаўсёды пакінуў яго імя ў гісторыі літаратуры як пачынальніка жанру гатычныга раману.

Цікавы факт: сапраўднае імя пісьменніка Horace Walpole перакладаюць па-рознаму, таму ў інтэрнэце яго можна знайсіці і як Хорас, і як Гарацый Ўолпал.

Пра кнігу:

"Замак Отранта" лічыцца першым "афіцыйным" гатычным раманам.

  • Характарыстыкі гатычнага раману: у цэнтры сюжэту - таямніца, звязаная са смерцю/родавым праклёнам; жудасная атмасфера; месца дзеяння - стары палац/закінуты маёнтак; цэнтральны вобраз - маладая дзяўчына.

Гатычны жанр - папярэднік папулярных у нас час містыкі і фэнтэзі, з яго вырастаюць "жудасныя" апавяданні Эдгара По і В. Ірвінга.

У 2019г. твор быў перакладзены на беларускую мову Ганнай Янкутай. Паслухаць беларускую аўдыяверсію можна на Кніжным Возе.

-2

Сюжэт:

Князь отранцкі Манфрэд напярэдадні вяселля свайго сына знаходзіць яго мёртвым, прыціснутым вялізным шлемам перад палацам. Застаўшыся без нашчадка і баючыся даўняга прароцтва, згодна з якім "яго род будзе ўладарыць да таго часу, калі сапраўдны нашчадак стане дастаткова дарослым, каб заняць палац", Манфрэд вырашае развесціся з жонкай і ажаніцца з нарачонай свайго памерлага сына. Князь хоча дабіцца свайго, нягледзячы на забарону царквы на развод і нязгоду дзяўчыны на шлюб. Маладая Ізабэла спадзяецца знайсці ратунак у манастыры, але ці затрымае гэта апантанага князя... Аднак нябёсы таксама не жадаюць гэтага шлюбу - і магічныя даспехі продка Альфонса Добрага пастаянна нагадваюць Манфрэду, што канец яго ўладарання блізкі...

-3

Асабістыя ўражанні:

Містычная атмасфера твора нам, хто вырас на крывавых і жорскіх фільмах жахаў, падаецца слабаватай. Калі-нікалі зніадкуль з'яўляюцца вялізныя даспехі рыцара або размаўляе статуя. Усё астатняе - бясконцыя размовы. Падзеі развіваюцца даволі марудна.

Раздражняюць "святыя" жанчыны, гатовыя скарыцца волі бацькоў/мужа/нябёсаў без нараканняў і разваг. Але з'яўляюцца і жаночыя вобразы (не толькі прадстаўніцы ніжэйшага, а нават і вышэйшага саслоўя), якія дазваляюць сабе марыць і разважаць пра палкія пачуцці. Цалкам рэалістычны вобраз - дэспатычны манарх, які не звяртае ўвагу на законы справядлівасці, сумлення, царквы. Аднак героі апісаныя павярхоўна, акцэнт ставіцца на падзеі - раскрыцце прароцтва - але такі сюжэт наўрад ці захопіць сучаснага чытача.

Вынік:

3 🌱. Як модна казаць, гэта выдатны "помнік эпохі", які зацікавіць знаўцаў або адданых фанатаў жанру (каб даведацца, як усё пачыналася), але збольшага сучасным чытачом будзе ўспрымацца даволі цяжка.