Найти в Дзене
Журнал "История"

Тросненская бiтва.

Бiтва адбылася ў час вайны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай 1368-1372 гг. на рацэ Тросна 21 лістапада 1368 г. паміж войскам ВКЛ на чале з вялікім князем Альгердам і старажавым атрадам Вялікага княства Маскоўскага. Кампанія 1368 г. (паводле маскоўскіх летапісаў - "первая литовщина") распачата Альгердам у падтрымку саюзнага ВКЛ Вялікага княства Цвярскога. 1-ю перамогу войска ВКЛ атрымала над князем С.Дз.Старадубскім-Крапівой на р. Хоўхла (левы прыток Протвы), потым - над князем К.Ю.Абаленскім і наблізілася да Масквы, дзе на р. Тросна (левы прыток Нары) яго сустрэла застава на чале з ваяводамі Дз.Мініным і А.Шубам. Цяжка ўзброеная конніца ВКЛ ушчэнт разграміла лёгкую, дрэнна ўзброеную і тактычна недасведчаную маскоўскую, абодва ваяводы і амаль усе ратнікі былі забітыя ці патанулі ў Тросне Перамога ў Тросненскай бітве адкрыла Альгерду шлях на Маскву, 3-дзённая аблога якой была, аднак, беспаспяховай (за год да гэтага быў пабудаваны мураваны Маскоўскі Крэмль).

Бiтва адбылася ў час вайны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай 1368-1372 гг. на рацэ Тросна 21 лістапада 1368 г. паміж войскам ВКЛ на чале з вялікім князем Альгердам і старажавым атрадам Вялікага княства Маскоўскага. Кампанія 1368 г. (паводле маскоўскіх летапісаў - "первая литовщина") распачата Альгердам у падтрымку саюзнага ВКЛ Вялікага княства Цвярскога.

Альгерд
Альгерд

1-ю перамогу войска ВКЛ атрымала над князем С.Дз.Старадубскім-Крапівой на р. Хоўхла (левы прыток Протвы), потым - над князем К.Ю.Абаленскім і наблізілася да Масквы, дзе на р. Тросна (левы прыток Нары) яго сустрэла застава на чале з ваяводамі Дз.Мініным і А.Шубам. Цяжка ўзброеная конніца ВКЛ ушчэнт разграміла лёгкую, дрэнна ўзброеную і тактычна недасведчаную маскоўскую, абодва ваяводы і амаль усе ратнікі былі забітыя ці патанулі ў Тросне

Перамога ў Тросненскай бітве адкрыла Альгерду шлях на Маскву, 3-дзённая аблога якой была, аднак, беспаспяховай (за год да гэтага быў пабудаваны мураваны Маскоўскі Крэмль).