Краіны ЕС, у тым ліку такія заўзятыя "сябры" Расіі як трыбалтыйскія выміраты, у 2023 годзе закупілі расійскага ЗПГ на €6,1 млрд.
"Нягледзячы на абяцанне адмовіцца ад выкапнёвага паліва з Расіі, колькасць грузавых суднаў, якія перавозяць ЗПГ адтуль у Еўропу, вырасла", — піша Telegraph.
А такія краіны як Іспанія і Бельгія, у цэлым сталі самымі буйнымі кліентамі Расіі ў ЕС. У гэтых краінах закупкі ЗПГ падскочылі на 50% у параўнанні з мінулым годам. Так, доля расійскага імпарту ЗПГ у Іспаніі роўная 26,5%, а ў Бельгіі - 37,2. Са студзеня па кастрычнік Мадрыд набыў 5,21 мільярда кубоў, Брусель - 3,14. У топе таксама Францыя.
І, як лічаць эксперты, рынак звадкаванага прыроднага газу будзе толькі расці. Бо нягледзячы на вялікі кошт, у адрозненні ад трубаправоднага газу, звадкаваны не мае геаграфічнай прывязкі і робіць газавы рынак глабальным.
Больше новостей на NPR.BY