Што б адбылося, калі б школай магіі кіраваў Люцыус Малфой… Пра аўтара: Отфрыд Пройслер — нямецкі пісьменнік, які вельмі любіў дзяцей і сваю справу. З дзяцінства цікавіўся кнігамі, дзякуючы казкам, якія яму распавядала бабуля. 3 гады правеў у савецкіх лагерах, але змог вярнуцца жывым да каханай. Пасля пачаў працаваць у школе настаўнікам. Да пісьменніцтва Пройслер прыйшоў дзякуючы дочкам: аднойчы перад сном ён расказваў ім легенду пра сям’ю вадзянікоў, якая так спадабалася дзяўчынкам, што яны запатрабавалі працяг. Прослер пачаў прыдумляць новыя прыгоды вадзянікоў, якія потым вырашыў запісаць. Свае апавяданні пісьменнік таксама чытаў вучням на ўроках нямецкай мовы і выпраўляў у залежнасці ад іх рэакцыі. З другой спробы ён змог надрукаваць сваю першую кнігу, пачаў працаваць на радыё і вырашыў прысвяціць сябе напісанню дзіцячай літаратуры. Пра кнігу: У аснове сюжэта кнігі “Крабат, або Легенда чорнага млына” ляжыць старая лужыцкая легенда, нанава пераапрацаваная аўтарам. Гэта падлеткавы твор