Штораніцы Святлана Ропат адпраўляецца на работу ў незвычайны “дзіцячы садок”. Незвычайны – таму што яе выхаванцы не дзеці, а цяляты. “Хаця, - смяецца Святлана Чаславаўна, - ад дзяцей яны мала чым адрозніваюцца”. Бывае, прыбірае жанчына ў стойле, а каторае цялё цягне яе за халат, патрабуючы ўвагі. І за ноч паспяваюць засумаваць без сваёй “выхавацелькі” – тыцкаюцца ёй у руку насамі, просячы ласкі. Святлана Ропат – аператар жывёлагадоўчага комплексу “Вішнева”. За шматгадовую добрасумленную працу да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці яе ўзнагародзілі Падзячным лістом старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка. Цяляты трапляюць у клапатлівыя рукі Святланы Чаславаўны ва ўзросце 2 – 3 месяцаў, калі дасягаюць вагі 80 кг. Тады ўжо менавіта яна адказвае за іх паенне, кармленне, раздачу канцэнтратаў, чыстку. “Кармы такім маленькім раздаём уручную, не трактарам падвозім, - расказвае Святлана Чаславаўна. – Няньчым, калышам, лечым, як хварэе (лекі, безумоўна