Новы цікавы матэрыял, прысвечаны гісторыі і сучаснасці стараверства (якое таксама называецца стараабрадніцтвам) у Беларусі, на днях быў размешчаны ў сетцы інтэрнэт. Ён уключае ў сябе дакументальны фільм "Стараверы" і суправаджальны артыкул. З іх можна даведацца пра гістарычныя сэнсы стараверства ў Беларусі, а таксама пра культуру і сучаснае жыццё старавераў у нашай краіне. Матэрыял быў створаны і апублікаваны інтэрнэт-парталам "Анлайнер". Фільм змяшчае пазнавальны роспавяд пра жыццё і звычаі беларускіх старавераў Фёклы Агапееўны Лапухіной - стараверкі, якая належыць да беспапоўскага паморскага сагласа (сагласамі называюцца накірункі стараабрадніцтва) і жыве ў вёсцы Капусціна Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Аўтарам артыкула з'яўляецца навуковец-філолаг Вадзім Аляксандравіч Шклярык. У якасці навуковага кансультанта і каментатара пры стварэнні фільма і тэкставага нарыса выступіў гісторык і рэлігіязнаўца Радзівон Ігаравіч Попель. Таксама ў нарысе можна ўбачыць спецыяльна створаную к
«Стараверы»: выйшаў новы дакументальны фільм пра стараабрадніцтва ў Беларусі
9 ноября 20239 ноя 2023
1
3 мин