Памятныя манеты «Беларуская батлейка» маюць прамавугольную форму: сярэбраная наміналам 50 рублёў выпушчана тыражом 599 штук, а медна-нікелевая наміналам 1 рубель – тыражом 1,7 тыс. штук.На аверсе манет размешчана выява двух'яруснай батлейкі са сцэнай са спектакля «Цар Ірад», злева і справа ад яе – ангелы з музычнымi інструментамi.На рэверсе – фрагмент верхняга яруса батлейкі з біблейскім сюжэтам, дзе ў цэнтры кампазіцыі размешчана стылізаваная калядная зорка са ўстаўкай з сінтэтычнага крышталя, а злева і справа ад батлейкі стаяць мудрацы, якія прыносяць дары немаўляці Iiсусу.{{offer_block_1}}У яшчэ адной серыі «Архітэктурная спадчына Беларусі» адразу шэсць манет наміналам 2 рублі, на кожнай з якіх размешчана выява аб'екта з дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў: Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы, Сядзіба Козелаў-Паклеўскіх у аграгарадку Красны Бераг (Сядзіба Чырвоны Бераг), Лідскі замак, Успенскі касцёл у Мсціславе, Свята-Успенская царква ў аграгарадку Сар'я і Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўі.Кожная з прадстаўленых манет выпушчана тыражом 25 тыс. і выраблена са сталі, пакрытай меддзю і латунню (кольца) і меддзю і нікелем (сярэдзіна).Манеты абедзвюх серый адчаканены на РДП «Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан» i з'яўляюцца законным плацежным сродкам на тэрыторыi Беларусi.
Нацбанк Беларус выпусц манеты з батлейкай помн кам арх тэктуры – глядз це, як прыгожа
3 ноября 20233 ноя 2023
1 мин