Каліласка - беларуская дабрачынная барахолка, якая арганізуе перапродаж рэчаў, што раней знаходзіліся ў карыстанні, ды напраўляе атрыманыя кошты на дапамогу людзям з цяжкай жыццёвай сітуацыяй. Апошні чалавек, якому дапамагла арганізацыя - Віктар, пра яго можна прачытаць у інстаграме @kalilaska. Хачу распавясці пра свой маленькі вопыт наведвання гэтай барахолкі. Упершыню я трапіла на Kalilaska ў гэтую нядзелю (гэта ж быў мой першы вопыт наведвання барахолак). Уразілі прыгожае афармленне прасторы, у якім праводзілася барахолка, ветлівыя супрацоўнікі, хуткае абслугоўванне ды вялікі выбар тавараў. А выбар сапраўды быў вялікі! Барахолка праходзіла з панядзелка да нядзелі, у апошнія два дні зніжка на ўсе тавары дасягала 50%, але, нягледзячы на вялікую коласць пакупнікоў, асартымент увесь час папаўняўся, таму было цяжка сыйсці адтуль з пустымі рукамі. Хачу распавясці пра тое, што купіла я. Усяго за 3.50 рублі я купіла тры кнігі: дзве з іх з схемамі для вязання, а адна - біблія для малышей.
