На гэтым тыдні галерэя Тызенгаўза ў Гродне прымала ўдзельнікаў першага абласнога злёту пад назвай “Сувязь часоў і пераемнасць пакаленняў”. На форум сабраліся прадстаўнікі Саветаў старэйшын і Маладзёжнага парламента Гродзенскай вобласці, каб абмеркаваць актуальныя пытанні, абмяняцца вопытам, перадаць моладзі эстафету добрых спраў і традыцый. У рабоце злёту прынялі ўдзел старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалай Арол, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аляксандра Гарачава, яе калегі з Брэста, зацікаўленыя ў тым, каб пераняць прагрэсіўныя напрацоўкі Гродзеншчыны. – У гэтай зале не проста людзі, умудроныя жыццёвым вопытам, а людзі з невычарпальнай энергіяй, – звярнулася да дэлегатаў злёту Алена Пасюта. – У вас яшчэ так багата жаданняў і ідэй, якія вы гатовы ажыццяўляць на кар
Шчучынцы прынялі ўдзел у першым абласным злёце прадстаўнікоў Саветаў пажылых грамадзян і Маладзёжнага парламента Гродзеншчыны
10 ноября 202310 ноя 2023
3 мин