Алена Серада, ці проста Браніславаўна, у 52 гады пасля цяжкай хваробы вырашыла цалкам змяніць сваё жыццё – пайшла з нялюбай працы на заводзе і ў двары сваёй хаты на Палессі адкрыла кафэ, дзе ў печцы гатуе традыцыйныя беларускія стравы. ЖЫЦЬ СВАЁ ЖЫЦЦЁ – Жыць сваё жыццё так, як мне падабаецца, я пачала толькі ў 52 гады. Як гаворыцца, не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Аднойчы ў час планавага медычнага агляду ў мяне знайшлі злаякасную пухліну і дыягнаставалі другую стадыю раку грудзей. Пасля аперацыі, працяглага лячэння і хіміятэрапіі я вярнулася на працу на кансервавы завод. Але працаваць на і так нялёгкай працы стала яшчэ цяжэй. Тады я спытала сама ў сябе: «А навошта ты туды ідзеш? Ты выбралася з хваробы– для чаго?» У той жа дзень я напісала заяву на звальненне. ХАРЧЭЎНЯ Паколькі я гатавала добра і шмат, мы з мужам палічылі, што можна паспрабаваць адкрыць харчэўню. Тады, тры гады назад, у двары сваёй сядзібы мы з мужам і адкрылі харчэўню «Палюшкі». У харчэўні я хацела стварыць ат
«Хобі - маё выратаванне». У 52 гады Браніславаўна цалкам змянiла сваё жыццё
13 октября 202313 окт 2023
3
2 мин