КЛЯННІК, Курганскі сельсавет. У аграгарадку Кляннік, побач са школай, ёсць будынак з мемарыяльнай дошкай: “У гэтым доме 2 красавіка 1902 года нарадзіўся таленавіты беларускі пісьменнік-празаік Мікола Уладзіміравіч Нікановіч. Загінуў без вестак у 1944 годзе на тэрыторыі Чэхаславакіі. Удзячнасць нашчадкаў”. Доўгі час памяць пра пісьменніка захоўвала яго пляменніца Зінаіда Ленартовіч, якая жыла ў гэтым доме. Зараз яе няма, і зберажэннем фактаў пра жыццё творцы займаецца яго ўнучатая пляменніца Яўгенія Дзяркач. “Мікола Нікановіч працаваў настаўнікам Кляннікскай школы, шмат друкаваўся і ў 1923 годзе ўступіў у аб’яднанне “Маладняк”. Сярод яго сяброў – Цішка Гартны і Янка Купала, якія, дарэчы, бывалі ў хаце, дзе я зараз жыву. Яе перавезлі пасля вайны з хутара Паскеўшчына. Цікавасць творцаў вызывала асоба Міхала Пашкевіча – дзеда пісьменніка, які дажыў да 107 гадоў і памятаў прыгоннае права. На падставе яго ўспамінаў пазней яны выдалі кнігу “За прыгонам”. У 1928 годзе пісьменнік перабраўся ў М