17 верасня знакавая дата для жыхара вёскі Стрыпуны Станіслава Жабінскага (на фота). Яму спаўняецца 90 гадоў. Станіслаў Іванавіч пражыў нялёгкае жыццё, але не згубіў аптымізму і веру ў лепшае. Больш за 60 гадоў жыцця Станіслава Жабінскага звязана са Стрыпунамі. Вуліца, на якой стаіць яго дом, і сёння называецца Школьнай. Калісьці непадалёку тут знаходзілася вясковая школа. У ёй усё сваё жыццё адпрацавала настаўніцай пачатковых класаў жонка Станіслава Іванавіча - Соф’я Васільеўна. У гэтай вёсцы яны пазнаёміліся і тут - пасля вяселля сталі будаваць хату. Раней Стрыпуны былі вялікай вёскай. Людзі пераязджалі і надоўга асядалі тут. Шкада, што цяпер па стрыпунскіх вуліцах не гайсае столькі басаногай дзетвары. Большасць з тых, хто гадаваўся тут, пераехала ў гарады. Сёння ў Стрыпунах пражывае пераважна пажылое насельніцтва. Такія людзі, як Станіслаў Іванавіч, адчуваюць моцную сувязь і з роднай хатай, і з зямлёй, на якой жывуць. - Я нарадзіўся ў вёсцы Ябравічы ў 1933 годзе, - расказвае пра сва