Найти тему
Андрей Мудрый

Не могу молчать.

АНДРЕЙ ВЕРЕНИЧ - МУДРЫЙ

24 авг

Ялта

Стихотворение белорусского поэта Пятруся Бровки. Што гэта? Фюрэра дух апантаны? Зноўку вайсковыя б’юць барабаны. Зноўку па пляцы за ротаю рота, Тупат і грукат ад кованых ботаў. Трубяць фанфары, і б’юць барабаны, Чорная свастыка зноўку ў пашане, Цягнецца к горлу людзей прагавіта, Хай сабе сцягам інакшым прыкрыта. Выпаўзлі з пораў «героі» былыя, Крык звар’яцелы напоўніў піўныя, Прагна яны паглядаюць да ўсходу, Фюрэра славяць, завуць у паходы, Прагнуць крыві іх драпежныя рукі, Мала, напэўна, было ім навукі. Кружаць галовы ім збродныя мары, Іх не кранаюць мільёны ахвяраў, Іх не ўстрывожыла, не засмуціла, Што за плячамі магілы, магілы... Кожны з іх любіць толькі самога, За чалавека не лічыць другога. Канцлер на розум не вельмі, ды ўпарты, Ён папярэдняга канцлера варты. Канцлеру даўняй вялікасці шкода, Кліча салдатаў за Нэйсэ і Одэр. Зноўку бароны высоўваюць шыі, Сняцца ім, сняцца палацы былыя, Сняцца ім замкі, дзе вежы з арламі, Сняцца маёнткі з былымі рабамі. Хочацца светам валодаць сягоння. Б'юць барабаны вайсковыя ў Боне, Мчаць па шляхах ашалелыя танкі, Цешацца гэтым цыбатыя янкі, Шлюць самалёты для практыкі лётнай, Шлюць і ракеты з начынкай смяротнай. Прагнуць ракеты людское загубы, Хіжа свае панацэльвалі дзюбы, Злосна гарматы наставілі жэрлы, Толькі пусціце,— усё б яны зжэрлі. Крывавай, крывавай прагнуць работы Іх мінамёты, іх кулямёты... Так нечакана успыхваюць войны. Людзі! Не можам глядзець мы спакойна. Бачыце, як ланцугі вам куюцца, Помніце Фучыка: «Пільнымі будзьце!» Многім з бядой давялося сустрэцца, Грукае кожнаму попел у сэрца. Ці мала, ці мала на горкай дарозе Мы рассыпалі крывавыя слёзы? Помніце, як захлыналіся ў дыме, Помніце, як засыпалі жывымі? Могуць забыцца адны толькі здрайцы, Як з-пад зямлі шавяліліся пальцы, Як кулакі яны моцна сціскалі, Што за наказы яны нам давалі? Чуеце — вораг узняўся, адужаў, Ён не збіраецца несці вам ружы. Яго падбіваюць, хціва смяюцца. Помніце, людзі,— пільнымі будзьце! Хто яму значыць дарогу такую? Сэрца — у гневе, маўчаць не магу я!