Пятрусь Бровка Стихотворение белорусского поэта Пятруся Бровки. Што гэта? Фюрэра дух апантаны? Зноўку вайсковыя б’юць барабаны. Зноўку па пляцы за ротаю рота, Тупат і грукат ад кованых ботаў. Трубяць фанфары, і б’юць барабаны, Чорная свастыка зноўку ў пашане, Цягнецца к горлу людзей прагавіта, Хай сабе сцягам інакшым прыкрыта. Выпаўзлі з пораў «героі» былыя, Крык звар’яцелы напоўніў піўныя, Прагна яны паглядаюць да ўсходу, Фюрэра славяць, завуць у паходы, Прагнуць крыві іх драпежныя рукі, Мала, напэўна, было ім навукі. Кружаць галовы ім збродныя мары, Іх не кранаюць мільёны ахвяраў, Іх не ўстрывожыла, не засмуціла, Што за плячамі магілы, магілы... Кожны з іх любіць толькі самога, За чалавека не лічыць другога. Канцлер на розум не вельмі, ды ўпарты, Ён папярэдняга канцлера варты. Канцлеру даўняй вялікасці шкода, Кліча салдатаў за Нэйсэ і Одэр. Зноўку бароны высоўваюць шыі, Сняцца ім, сняцца палацы былыя, Сняцца ім з