Азнаямленне выхаванцаў з беларускай нацыянальнай культурай у нашай установе дашкольнай адукацыі прадугледжана ва ўсіх раздзелах гадавога плана. У рамках рэалізацыі гэтай задачы праводзіцца шэраг мерапрыемстваў. Пачыналi з арганізацыі развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя. У метадычным пакоі аформлены этнавугалок. Тут сабраны прадметы даўніны: посуд, адзенне, цацкi i iншы наглядны i дыдактычны матэрыял. У групавых пакоях таксама прадугледжаны куткі нацыянальнай сімволікі і беларускай культуры. Уведзены ў нас і адзіны дзень зносін на беларускай мове, калі ўсе размаўляюць толькі па-беларуску. Папулярызуем мову і праз гульні-заняткі, мастацка-эстэтычную, фізкультурна-аздараўленчую работу, каляндарныя народныя святы і забавы, выставы, чытанне казак, выраб кніг, афармленне тэатральных куткоў, куткоў патрыятычнага выхавання і інш. Сярод груп усіх узростаў мы праводзілі агляд-конкурс «Гісторыя маёй Радзімы». Прыемна, што да конкурсу далучыліся і бацькі выхаванцаў, якім было прапа