У чарадзе летніх клопатаў завіхаюцца на палях працаўнікі КСУП «Чырвоны баец». Пара стаіць гарачая і ў прамым, і ў пераносным сэнсе.
Без рэпетыцый сёлета давялося прыступіць да ўборкі каласавых: азімы ячмень не змог наліцца пад гарачым сонцам, а дожджыка нябесная канцылярыя ўпарта не прадастаўляла да адносна нядаўняга часу. Вось і трэба было тэрмінова ўбіраць тое, што вырасла. Дырэктар сельгасарганізацыі Сяргей Лянкевіч у размове не без жалю канстатаваў, што ўраджайнасць сёлетняга ячменю выйшла на круг па 28 цэнтнераў, хоць летась ён парадаваў 55-цю з гектара. Як кажуць, каментарыі залішнія… Усяго ж у «Чырвоным байцы» было ўбрана 205 га з якіх намалацілі 570 т. А пакуль астатнія збожжавыя і зернебабовыя даспяваюць, у гаспадарцы не спыняецца касавіца. Першым укосам у сянажныя траншэі закладзена 5580 т зялёнай масы. Паралельна назапасілі 296 т сена. Зараз механізатары і вадзіцелі заняты на нарыхтоўцы траў другім укосам. Плануецца дадаць у траншэі яшчэ прыкладна 2,5 тыс. т сенажу. Хоць, як