Сёння на Шчучыншчыне прайшло раённае свята "Зажынкі-2023". Традыцыйны, самабытны абрад даў старт уборачнай кампаніі. Гасцінная і працавітая жалудоцкая старонка сустракала кіраўніцтва Шчучынскага раёна, ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі” і яго філіялаў, кіраўнікоў і спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў, і, вядома, хлебаробаў мясцовай гаспадаркі на залацістым хлебным полі. "Зажынкі" -- гэта не проста абрад, які праводзіцца з глыбокай старажытнасці. Перш за ўсё, гэта ўрачыстасць, радасць людзей пры зборы новага ўраджаю. Гэта свята гарманічна спалучае ў сабе найважнейшае: тут і народны абрад зажынак першага снапа жнеямі ў нацыянальных касцюмах, і блаславенне ад святароў. І ўсё гэта -- на фоне магутнай сучаснай тэхнікі, якая чакае свайго часу, каб прыступіць да вялікай працы. Пачэснае права адкрыць свята было прадастаўлена першаму намесніку старшыні райвыканкама -- начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ігару Аверку, які адзначыў асаблівы момант старту ўборачнай. -- С
Старадаўнім абрадам "Зажынкі" далі старт жніву ў Шчучынскім раёне
11 июля 202311 июл 2023
7
3 мин