Весела і пазнавальна правядзем тыдзень з 3 па 7 ліпеня 2023 года ў дзіцячым клубе “Вера і Анфіса”, дакранемся да свету беларускай літаратуры, даведаемся хто такі пісьменнік і як ствараюцца кнігі. Пачаўся запіс. Не спазніцеся. Плануецца, што змена будзе такой! 03.07, панядзелак Квэст-пікнік у Парку Пісьменнікаў (каля Нацыянальнай бібліятэкі). Пазмаёмімся, сплануем тыдзень. Пасля абеду ў гэты дзень і ў наступныя — майстар-класы. Першы — тэарытычны. Паглядзім відэаўрок і пагаворым пра тое, хто такі пісьменнік, што такое літаратура, якія ёсць роды літаратуры, дзе выкарыстоўваецца праца пісьменніка (тэатр, кіно). Будзем збіраць літаратурныя пазлы і маляваць пісьменнікаў (аловак, фламастары). Другі майстар-клас ад харэографа Аліны Кудрыс. Каб упэўнена выступаць перад чытачамі, трэба не толькі добра пісаць і правільна гаварыць, але быць у добрай фізічнай форме, смела трымацца на публіцы — правільна выходзіць, стаяць, дыхаць, не хвалявацца… 04.07, аўторак Паглядзім карамельны дэтыктыў “Однажды