Найти тему

Хвілінка крытыкі. Аб назве беларускай дзяржавы

Сёньня я хацеў бы выказаць свае меркаваньне на безумоўна важную (адносна) тэму, а іменна — якх-жа правільна называць нашу краіну? Тэма заезджаная, але актуальная. Давайце пачнем разбор гэтага лінгвістычна-палітычнага пытаньня.

А пачнем мы з таго, што вызначым, якх аффіцыйна называецца наша краіна на беларускай (безумоўна, літаратурнай) і русскай (таксама літаратурнай) хаворках. Згодна з Канстытуцыяй, аффіцыйная беларускахаворная і русскахаворная назва нашай краіны толькі адна — Рэспубліка Беларусь. [1]

Цяпер перайдзем да русскай хаворкі. Тут будзе трошкі цяжэй, аднак зьвернемся да Інстытута Русскай Хаворкі імя В.У. Вінаградава (для даведкі: гэта асноўная навуковая арганізацыя, якхая займаецца аффіцыйнай сістэматызацыяй русскай літаратурнай хаворкі). У аффіцыйным адказе «Яндэксу» паведамляецца аб тым, што абедзьва варыянта — «Беларусь» і «Белоруссия» маюць права на існаваньне, аднак першае — яно больш аффіцыйнае, у той час, якх другое — бытавое. [2]

Казалася б, вось ён, наш адказ — аффіцыйна ўжываем «Беларусь», а неаффіцыйна — «Беларусь» ці «Белоруссия». Аднак, некаторым людзям гэта не падабаецца, а таму ўзьнікаюць розныя сваркі паміж беларусамі і рассіянамі. Пры гэтым, у кожнай стараны ё свае аргументы. Пералічу самыя галоўныя зь іх, сьпецыяльна не ўключаючы сюды тыя, якхія абапіраюцца на эмоцыі:

Асноўныя аргументы за назву «Беларусь»:

  • гэта аффіцыйная назва беларускай дзяржавы, якхая запісана ў Канстытуцыі і нават у яенай аффіцыйнай русскай версіі; [3]
  • гэтае слова мае права быць у русскай, бо большая частка беларусаў на ёй пастаянна гаворыць, т.б. фарміруе свой нацыялект — нацыянальную варыяцыю хаворкі. Такія-жа працэссы, напрыклад, адбыліся ў англахаворным Сьвеце, дзе ўжо даўно выдзяляюць брытанскую, амерыканскую, аўстралійскую, ірландскую і іншыя варыяцыі англійскай хаворкі;
  • назва прысутнічае ў Агульнарассійскім Классіфікатары краін сьвета станам на 2023 год; [4]

Асноўныя аргументы за назву «Белоруссия»:

  • тэрмін ужываецца ў русскай хаворке пачынаючы з XVIII стагодзьдзя, у часнасьці ён сустракаецца ў «Новым і поўным геаграфічным слоўніке Рассійскага гаспадарства» (1788); [5]
  • назва гэтая значна пашырана (за назву Беларусь) на асноўнай і галоўнай тэррыторыі, дзе пашырана русская хаворка, т.б. у Рассіі;
  • у русскай хаворке адсутнічае злучальная марфема «а», а значыць слова «Беларусь» — прамое запазычваньне зь беларускай хаворкі і яно грамматычна неправільнае. [6]

Якх бачым, аргументы ё ў кожнай са старон. Я ня буду ў пасьце іх аналізіраваць, бо мне проста ня хопіць месца. Аднак я выкажу свае меркаваньне на праблему. На мой погляд, мы назіраем працэсс актыўнага фарміраваньня якх беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці, так і беларускай варыяцыі русскай хаворкі. Не сакрэт, што ў Беларусі большая частка насельнцтва гаворыць на русскай. Гэтая частка, асазнаючы сябе аддзельнай беларускай нацыяй, а Беларусь — самастойнай і незалежнай краінай, спрабуе заявіць аб сябе, даказаць свае права быць такой.

Іменна жаданьне быць самастойнай краінай і нацыяй зьяўляецца першай прычынай сваркі: словам «Белоруссия» раней аффіцыйна называлі нашу рэспубліку на русскай хаворке, калі яна была залежнай часткай СССР. Калі-жа яна атрымала суверэнітэт, самі русскахаворныя беларусы пачалі аффіцыйна называць яе Беларусьсю. Гэта не праяўленьне нацыяналізма, аднак здаровае жаданьне новай незалежнай краіны мець сваю назву. Другой прычынай стала сьпецыфічная русскахаворнасьць беларусаў, нячыстая, а заснаваная на беларускай народна-дзіялектнай аснове, дзе слова «Беларусь» — свае, роднае. Трэцяй прычынай можна назваць вялікую кансерватыўнасьць большай часткі русскіх і рассіян.

На маю скромную думку, «правільнага» адказа на пытаньне аб назве нашай краіны нет, бо абедзьва варыянты будуць правільнымі. Аднак правільнымі для розных нацыялектаў русскай хаворкі: «Беларусь» для беларускага, «Белоруссия» для рассійскага. Трасяначнікі карыстаюцца амаль заўсёды першым варыянтам. Адзначым, што назва «Беларусь» у русскай хаворке была вядома яшчэ ў 1920-ых (выява 1), а словам «Белоруссия» карысталіся яшчэ заснавальнікі БНР у аффіцыйным перакладзе ўстаўных грамат (выява 2).

Выява 1 - У 1920-ыя гады часта можна было сустрэць такую назву для нашай краіны на русскай хаворке
Выява 1 - У 1920-ыя гады часта можна было сустрэць такую назву для нашай краіны на русскай хаворке

Выява 2 - Аффіцыйны пераклад на русскую хаворку Трэцяй Устаўной Граматы БНР
Выява 2 - Аффіцыйны пераклад на русскую хаворку Трэцяй Устаўной Граматы БНР

Аддзельна скажу, што зваркі і спрэчкі па гэтым пытаньні ня проста бяссэнсавыя, але і шкодныя, бо: могуць прывесьці да сур'ёзнага канфлікта, якхі абавязкова прывядзе і Вас і Вашага аппанента да журбы; хутчэй за ўсё адпугнуць чалавека ад ужываньня слова «Беларусь». Мной заўважана, што калі доўга гаварыць з рассіянамі і не зьвяраць увагі на назву нашай краіны, паступова яны пачынаюць казаць іменна слова «Беларусь». А беларускахаворным і трасяначнікам увогуле павінна быць фіялетава на тое, якх там нас хтосьці называе.

P.S. Дзякуй Вам усім, хто прачытаў гэты артыкул. Калі Вы захочаце выказаць свае меркаваньне, то калі ласка, запрашаю Вас у камментары.

----------------------------
Спасылкі на крыніцы інфармацыі:
........ 1. Аффіцыйны тэкст Канстытуцыі РБ на 2023 год (бел):
https://president.gov.by/be/gosudarstvo/constitution
........ 2. Адказ Інстытута імя В.У. Вінаградава:
https://bygirl.net/wp-content/uploads/2012/03/belarus..
........ 3. Аффіцыйны тэкст Канстытуцыі РБ на 2023 год (рус):
https://president.gov.by/ru/gosudarstvo/constitution
........ 4. АРККС:
https://classifikators.ru/oksm
........ 5. «Новы і поўны геаграфічны слоўнік Рассійскага гаспадарства» (1788):
https://books.google.ru/books/books?id=LF1GAAAAYAAJ..
........ 6. Лявонціна І. «Хачу быць Арловым Нікандрам»:
https://www.trv-science.ru/2009/12/xochu-byt-orlovym-..

Цэлікі:
#паварввайску #пабеларуску #трасянка #грамадства #хвілінка_крытыкі #адукацыя #гісторыя #лінгвістыка #аберрацыя_сазнаньня #нацыя #нацыяналізм #Беларусь #Рассія #Белоруссия