Нядаўна прайшлі заключныя матчы чэмпіянату Гродзенскай вобласці па міні-футболе. Нагадаем, што за золата турніру ў гэтым годзе змагаліся каманды “Фарсаж” са Слоніма і “Іўе”. У матчах за трэцяе месца мацнейшага выяўлялі футбалісты з МФК “ФСК Шчучын” і “ФСК Гродзенскі” са Скідзеля. Падрабязней спынімся на гульнях апошняй пары. Да матчаў за трэцяе месца шчучынцы і скідзельцы два разы сустракаліся на полі ў рамках групавога этапу. Тады па выніках двух матчаў мацнейшым быў менавіта шчучынскі клуб, які ў гасцях перамог саперніка, а на хатняй пляцоўцы згуляў унічыю. Таму, безумоўна, фаварытам гэтай пары для ўсіх нейтральных заўзятараў лічыўся “Шчучын”. Першы матч бронзавага супрацьстаяння прайшоў у Скідзелі. Гаспадары пляцоўкі пачалі гульню даволі вынікова і да 17-й хвіліны першага тайма вялі 2:0. На 22-й хвіліне сустрэчы адставанне “Шчучына” скараціў Аляксей Піліпчык (2:1), аднак хутка скідзельцы забілі яшчэ адзін мяч (3:1). Такі непрыемны лік на старце гульні не выключыў шчучынс
Бронзавае завяршэнне сезона. Шчучынскія футбалісты сталі бронзавымі прызёрамі чэмпіянату Гродзенскай вобласці па міні-футболе сезона 2022/23
20 апреля 202320 апр 2023
1
3 мин