Працяг казкі без партрэта. Гэта баявое фэнтэзі. Так што бяз эротыкі абыйдземся. Раніцай адна з дзяўчат, Ліна, расказала:----- Гэта пачвара аднойчы часткова пераўтварылася ў мяне. Вечарам у прыцемках сустрэла майго хлопца. Спакусіла яго. Потым выпіла кроў. Добра, што вампірскі складнік у яе ня дужа вялікі. Чалавек гіне ад страты крыві ды зараджэньня атрутай, не ператвараючыся ў вампіра. Я хацела ці яе прыбіць, ці каб яна мяне забіла. А гэта жудасьць толькі рагатала, забаўлялася, бачачы мае пакуты. Мы не маглі яе злавіць. Бо дужа хутка перамяшчаецца. Другая дзяўчына, Сільва, ад сябе дабавіла:---- Яна спачатку загрызла маю матулю. Потым спакусіла ды абяскровіла да смерці бацьку. Кажу:---- Спачуваў вам. Ды больш ня будзе вам шкодзіць. А вы адна да другой мяне не раўнуеце? Адказалі:---- Мы блізкія сяброўкі. Гора нас яшчэ больш зблізіла. У нас з дзяцінства шмат чаго было агульнага. Цяпер з'явіўся агульны хлопец. Кажу ім:----- Не забывайцеся, што я прышлы. Тут выпадкова апынуўся. Хутка далей падамся. Невядома, ці зазірну ў ваша паселішча яшчэ. Нечакана кажуць:--- А мы пойдзем з табой разам. Нас тут больш нічога не трымае. Будзем тваімі паходна - палявымі ды баявымі блізкімі сяброўкамі- паплечніцамі- жонкамі- палюбоўніцамі. Прыгатаваць ежу, пастаяць на стрэме, як будзеш адпачываць, сагрэць пасьцель перад сном. Ды ўвогуле, жанчына можа зрабіць шмат з таго, чаго мужчына ня можа. Тое, што ў нас атрымоўваецца значна лепш, чым у вас. Я зьдзівіўся:---- А вы смелыя, рашучыя. Як на конт баявых навыкаў? Урукапашную , са зброяй можаце? Ды трэба ў вашага кіраўніцтва спытаць, ці пусьцяць вас адных са мной. Адказваюць:----- Мы трэніраваліся ваяваць. Марылі прыбіць гэту зяленаскурую пачвару. Пакуль ты прагульваўся вечарам, наша кіраўніцтва , сабраўшы 10 свабодных дзяўчат, прапанавала каму-небудзь з нас раздзяліць з табой ложак з магчымай далейшай перспектывай выправіцца з табой далей. Мы ўдзьвюх, як блізкія сяброўкі, прапанавалі свае кандыдатуры. Тут пачалі грукаць у дзьверы, клічучы на сьняданак. Мы за размовамі пасьпелі сабрацца. Так што засталося толькі спусьціцца. Пакармілі добра за кошт кіраўніцтва. Прыбег пасыльны са словамі:---- Нас атакуюць нейкія гады. Прышлы чалавек, зрабі ласку, дапамажы адбіцца. ......