Ці паставяць лайк да працягу казкі без партрэта. Прыбег нейкі такі яшчарападобны кадр з хвастом. Выказаўся:---- Чалавечак. Ты тут лішні. Ідзі прэч адсюль, туды, адкуль прыйшоў, а то ў каршэнь вытурым. Ды прыбяры зьзяньне. Кажу яму:---- Перш ,чым сварыцца ды праганяць, спачатку павітацца трэба было б. Ён узлаваўся:---- А ты адчайна дзёрзкі, чалавечак. Не разумееш, хто супраць цябе. Прэч адсюль. Адказваю:---- Нявыхаваная яшчарка- пераростак. Прапаную разыйсціся бяз бою кожны сваёй дарогай. У адказ яшчар скокнуў у мой бок, махнуўшы хвастом. У выніку атрымалася рукапашная бойка. Па скорасці ён значна пераўзыходзіў людзей. Але й у мяне хуткасць руху, перамяшчэння, нанясення ўдараў, блакіроўкі дзякуючы навучанню значна пераўзыходзяць звычайныя чалавечыя. А я яшчэ магу падоўжана- сілавыя ды дыстанцыйныя ўдары наносіць. Так што гэты кадр шмат маіх удараў прапусьціў. Я ж ад ягоных выварачваўся- адскокваў- зыходзіў. Блакаваць не рызыкаваў. Гэты яшчарападобны значна крапчэй, здаравей, выносьліве