Фарбаваныя яйкі – асаблівы і сімвалічны атрыбут. Існуе шмат версій, адкуль з’явіўся звычай іх фарбаваць. У адной з іх гаворыцца, што карані гэтай традыцыі пайшлі з гісторыі аб пасвячэнні рымскага ўладара Тыберыя ў хрысціянскую веру. Пасля ўваскрэсення Збавіцеля да імператара прыйшла Марыя Магдаліна і са словамі “Хрыстос уваскрэс!” паднесла ў якасці сціплага дару простае яйка. Але Тыберый не паверыў і адказаў, што хутчэй гэта яйка стане чырвоным, чым мёртвыя пачнуць ажываць. Магдаліна пакорліва прамаўчала, а ўжо праз імгненне ўся тронная зала напоўнілася здзіўленымі воклічамі. Яйка на далоні Марыі набыло чырвоны колер. Ашаломлены імператар на імгненне замёр, а затым вымавіў: “Сапраўды ўваскрэс Ён!” Гэтае цудоўнае ператварэнне звычайнага яечка ў чырвонае сярод вернікаў лічыцца доказам Боскай сілы. З тых часоў фарбаваныя яйкі абавязкова прысутнічаюць на ўрачыстай трапезе як напамінак аб адраджэнні Хрыста. У розных мясцовасцях са старажытных часоў ёсць свае адметныя, уласцівыя
Чаму на Вялікдзень яйкі фарбуюць? Ведаюць шчучынскія захавальніцы народных традыцый, якія гатовы даць майстар-клас па стварэнні шэдэўраў
10 апреля 202310 апр 2023
4
3 мин