Многа хто чуў пра Бярозавы Грыб, або Чагу. Але ці многа хто бачыў? Чага - слова, якое прыйшло да нас з Комі-Пермяцкіх языкоў , з басейну ракі Кама, на захад ад Уральскіх гор. Навуковая назва Inonotus obliguus, або Трутавік Скошаны. Звычайна , гэта шырока распаўсюджаны драўняны грыб. А Чага - гэта проста стэрыльная форма маладога грыба. Споры Трутавіка папаўшы ў раны на паверхні кары, пашкоджваюць дрэва вызываючы белую гніль сэрцавіны. Да той пары, пакуль дрэва не загіне, а гэта доўжыцца ад 3 да 80 гадоў, малады грыб у выглядзе вугольнага камяку будзе па троху расці. Чорны колер яму надае вялікая колькасць меланіну. Грыб можа пашкодзіць не толькі бярозу, але і альху, рабіну, бук, вяз, клён ці арэх. Калі дрэва загіне, на паверхні ствала з'явяцца больш знаёмыя падобныя да конскіх капыт грыбы. Распаўсюджаная думка , што з дапамогай гэтага грыба можна вылечыць рак, мае пад сабой аснову. Гэты грыб змяшчае рэчы, якія здольны аблегчыць стан хворага на 4-й стадыі раку, дапамагаюць вылечыц