Diablo можна з поўнай падставай назваць па-сапраўднаму культавай серыяй. Першыя дзве часткі франшызы здзейснілі свайго роду рэвалюцыю ў жанры экшэн-RPG і запомніліся як дзівосныя тварэнні індустрыі гульняў.
Аднак у Blizzard лічаць, што новая Diablo IV пакіне ў цені нават сваіх легендарных папярэднікаў. Ва ўсякім разе, такое меркаванне было агучана "бігбосам" франшызы Родам Фергюсанам і кіраўніком аддзела распрацоўкі Diablo IV Джо Шэлі ў іх інтэрв'ю парталу PCGamesN Падчас інтэрв'ю Фергюсан без ілжывай сціпласці заявіў, што — "гэта лепшая Diablo з усіх гульняў Diablo". Зразумела, што такімі заявамі Фергюсан спрабуе максімальна падагрэць цікавасць кам'юніці да чацвёртай часткі гульні.
Аднак так смела заяўляць аб поўнай перавазе новай Diablo над ранейшымі гульнямі серыі — гэта палка аб двух канцах. Аднак, на гэтым піяр новай Diablo не скончыўся. Калі верыць словам Фергюсана і Шэлі, то ў першую чаргу Diablo IV зможа здзівіць "па-сапраўднаму магутным сюжэтам". Таксама яны заявілі, што распр