Ніжэй пададзены расклад набажэнстваў на Святы Пасхальны Трыдуум, які сёлета прыпадае на 6-9 красавіка, у парафіях Смаргоні.
Парафія Святога Міхала Арханёла
6 красавіка - Вялікі Чацвер
19.00 – Імша Вячэры Пана. Пасля адарацыя пры Цямніцы Пана да 22.00.
7 красавіка - Вялікая Пятніца
8.00 – адарацыя пры Цямніцы Пана;
15.00 – Крыжовы Шлях;
19.00 – Літургія Мукі Пана. Пасля - Адарацыя пры Гробе Пана да 23.00.
8 красавіка - Вялікая Субота
З 8.00 і на працягу ўсяго дня - Адарацыя пры Гробе Пана.
21.00 – Велікодная Вігілія.
З 8-га на 9 красавіка - начная Адарацыя з Уваскрослым Панам.
Благаслаўленне вялікоднай ежы з 9.00 да 18.00 каля касцёла (кожную гадзіну).
А таксама ў вёсках: 10.00 – Укропенка, 10.15 – Калпея, 10.40 – Клідзеняты, 11.00 – Сукневічы, 11.15 – Шутавічы, 11.45 – Галяшонкі, 12.00 – Глінная, 12.20 – Вялікая Мыса.
9 красавіка - Велікодная Нядзеля
6.00 - Рэзурэкцыя з працэсіяй па гарадскім парку.
10.00, 14.00 і 18.00 - Святыя Імшы.
Парафія Святога Яна-Паўла ІІ
6 красавіка - Вялікі Чацвер
19:00 – Св. Імша Вячэры Гасподняй.
7 красавіка – Вялікая Пятніца
9.00 – на працягу ўсяго дня – Адарацыя пры Гробе Пана (з магчымасцю споведзі ў 9.00, 12.00, 15.00, 18.00).
18.15 – Крыжовы шлях.
19.00 – Адарацыя Святога Крыжа.
8 красавіка - Вялікая Субота
9.00 – на працягу ўсяго дня – Адарацыя пры Гробе Пана.
З 9.00 да 19.00 - благаслаўленне ежы на велікодны стол (кожную гадзіну).
21.00 – Святая Імша Вігілі Пасхальнай. Пасля – усяночная Адарацыя.
9 красавіка - Велікодная Нядзеля
6.00 – Рэзурэкцыя.
12.00, 15.00 і 18.00 – Святыя Імшы.
>>> Чтобы быть в курсе всех новостей, подписывайтесь на наши Телеграм канал и аккаунт в Инстаграм