Найти тему
NPR.BY - Наш Портал

На міжнароднай кніжнай выставе ў Мінску быў прэзентаваны зборнік цытат і выказванняў Сі Цзіньпіна па-беларуску.

На міжнароднай кніжнай выставе ў Мінску, якая праходзіць гэтымі днямі, сярод прадстаўленых кніг была прэзентавана вельмі цікавая навінка — зборнік цытат і выказванняў кітайскага лідара Сі Цзіньпіна па-беларуску.

Беларускаму чытачу прапаноўваецца выданне "Гісторыі з вуснаў Сі Цзіньпіна" ў перакладзе на родную мову. Што ж сабой уяўляе гэтая кніга? Па сутнасці — гэта зборнік прамоваў і тэкстаў выступленняў Сі Цзіньпіна, якія раней былі апублікаваны ў галоўнай газеце кітайскіх камуністаў «Жэньмінь жыбаа» («Народная штодзённая газета»).

Гісторыя Кітая, народ, прафесійная этыка і маральны абавязак людзей, якія стаяць ва ўладзе, важнасць захавання народных традыцый — улюбёныя тэмы выступленняў Старшыні КНР.

Прамовы Сі Цзіньпіна, вытрымкі з якіх прадстаўлены ў кнізе, былі агучаны як у Кітаі, так і за яго межамі. Тэксты гэтага зборніка суправаджаюцца каментарамі рэдактараў афіцыйнай газеты ЦК КПК "Жэньмінь жыбаа". Пераклад на беларускую мову зроблены З.Д. Шклянік.