Ня ведаю, як там было на самай справе, але, здаецца мне, было неяк вось так. Людзі з навакольных зямель выпраўляліся ў паломніцтва, как наведаць старажытную царкву, памаліцца ды папрасіць аб нечым Бога, ну й звычайна так і казалі – паеду ў Царкву, не ўдакладняючы горад, бо й так было зразумела, дзе гэтая Царква знаходзіцца. Ішоў час ды й сам горад, у якім была гэтая Царква, атрымаў яе імя. Царква, узведзеная ў 4-6 стагоддзях, названая ў гонар Сафіі, і па сёняшні дзен знаходзіцца ў сталіцы Баўгарыі. З канца 14 стагоддзя гэты горад называецца Сафія, ці, як кажуць самі баўгары, Со́фія. Горад тут быў заснаваны ў 1 стагоддзі, называўся Сэрдыка ды ўваходзіў у склад Рымскай імперыі. Зараз у самым цэнтры сталіцы ёсць аднайменная станцыя метро, вакол якой зроблены невялікі музей пад адкрытым небам, дзе можна пабачыць рэшткі таго, што засталося ад старажытнага гораду. А непадалёк, у двары савецкай сталінкі знаходзіцца ратонда Сьвятого Георгія – найстаражытнешая царква ў Сафіі. Царква стаіць у цэ