З вялікай увагай я сачыў за візітам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Расію. Глыбока сімвалічна, што гэта першы афіцыйны візіт пасля абрання нашага лідара Прэзідэнтам. У Крамлі высока ацанілі гэты факт, заявіўшы, што гэта найперш сведчыць не толькі пра саюзніцкія, але і пра глыбока братэрскія адносіны паміж дзвюма краінамі. Мне як грамадзяніну суверэннай Беларусі імпануюць добрызычлівыя, сяброўскія адносіны паміж прэзідэнтамі. Інакш і быць не можа: мы ўжо шмат гадоў будуем агульную Саюзную дзяржаву. І, канешне ж, не толькі для сябе, але і для нашых дзяцей і ўнукаў. Ужо сёння зразумела, што і беларусы, і рускія рухаюцца ў правільным кірунку. Выбары ў Беларусі паказалі, што наш народ цалкам падтрымлівае Расію ў яе як магістральных, стратэгічных, так і ў паўсядзённых, больш прыземленых кірунках. "Мы ствараем унікальнае будаўніцтва ў выглядзе Саюзнай дзяржавы, прыкладаў якога не было ў гісторыі. Крочым няпройдзеным да нас шляхам, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка". А на такім шляху, канешне