Ядвіга МУРАШКА нарадзілася і жыве ў невялічкай вёсачцы Заблоцце, што ў Жадзішкоўскім сельсавеце. У сакавіку ёй споўнілася 85 гадоў. Ядвіга Мурашка – Бацькоўская хата грэе мяне, маіх дзяцей, унукаў і праўнукаў, якія вельмі часта прыязджаюць, – адзначае Ядвіга Іванаўна. – У вёсцы такі ўзрост маю, напэўна, толькі я, ды і людзей мала жыве цяпер тут, – удакладняе наша суразмоўца і пачынае расказваць пра сваё жыццё. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, ёй было крыху больш года. Як і ўсе мужчыны, бацька змагаўся з ворагам на фронце. Немцы часта прыходзілі ў вёску, забіралі харчы. А калі хто не хацеў аддаваць, страшылі расстрэлам. – Нам самім не было чаго есці. Памятаю, аладкі з лебяды мама пякла. Такія яны смачныя былі, – дзеліцца сваімі ўспамінамі жанчына. Прыгадала Ядвіга Іванаўна і сваю маладосць. – Жылі бедна, але ж весела. Кожную суботу былі ў вёсцы танцы. Клуба не было, і таму дзяўчаты давалі па чарзе сваю хату і вячэру для ўсіх, хто прыходзіў танцаваць, а хлопцы наймалі музыку. Так