Найти в Дзене

Новости Бобовнянского сельсовета

Сельвыканкамам зацверджаны план добраўпарадкавання населеных пунктаў сельсавета на 2025 год. Згодна з ім ужо пачаліся работы. Прыбрана мінулагодняе лісце каля адміністрацыйнага будынка сельвыканкама (на здымку), абеліска загінулым салдатам. Па вуліцах Цэнтральнай і Савецкай у Бабоўні прыбрана разрозненае смецце. Да навядзення парадку на сваіх сядзібах прыступіла і насельніцтва. Праўда, не ўсе. 30 домаўладальнікам выдадзены прадпісанні па прыбіранні складзіраваных ля зямельных участкаў будаўнічых матэрыялаў, высечцы хмызнякоў і іншых зараснікаў. У населеных пунктах прадаў-жаюцца падворныя абходы грама-дзян. Галоўная тэма для абмеркавання – прафілактычныя гутаркі па прадухіленні пажараў у прыватным сектары. У поле зроку зараз трапілі жыхары вёсак Бабоўня, Лоцвіны і Рымашы. З 13 асабістых падвор’яў вёсак Рымашы, Бабоўня, Лоцвіны, Лугавая, Вялешына, цялядавічы, аграгарадка Пясочнае паступае малако дзяржаве. У дзень ад 19 кароў здаюць каля 230 кг. У адзіны рэестр маёмасці на да-дзены момант
Оглавление

Работы пачаліся

Сельвыканкамам зацверджаны план добраўпарадкавання населеных пунктаў сельсавета на 2025 год. Згодна з ім ужо пачаліся работы. Прыбрана мінулагодняе лісце каля адміністрацыйнага будынка сельвыканкама (на здымку), абеліска загінулым салдатам. Па вуліцах Цэнтральнай і Савецкай у Бабоўні прыбрана разрозненае смецце.

Увага - сядзібам

Да навядзення парадку на сваіх сядзібах прыступіла і насельніцтва. Праўда, не ўсе. 30 домаўладальнікам выдадзены прадпісанні па прыбіранні складзіраваных ля зямельных участкаў будаўнічых матэрыялаў, высечцы хмызнякоў і іншых зараснікаў.

Прадухіліць пажары

У населеных пунктах прадаў-жаюцца падворныя абходы грама-дзян. Галоўная тэма для абмеркавання – прафілактычныя гутаркі па прадухіленні пажараў у прыватным сектары. У поле зроку зараз трапілі жыхары вёсак Бабоўня, Лоцвіны і Рымашы.

Малако - дзяржаве

З 13 асабістых падвор’яў вёсак Рымашы, Бабоўня, Лоцвіны, Лугавая, Вялешына, цялядавічы, аграгарадка Пясочнае паступае малако дзяржаве. У дзень ад 19 кароў здаюць каля 230 кг.

У рэестры пустуючых

У адзіны рэестр маёмасці на да-дзены момант унесены 11 пустуючых домаўладанняў. У асноўным усе яны належаць зносу, у трох дамоў знайшліся нашчадкі, якія маюць намер іх выкарыстоўваць для сезоннага пражывання.

У памяць аб Рулёве

На месцы спаленай фашыстамі вёскі Рулёва адбылося ўшанаванне памяці загінулых у агні ў тыя лютаўскія дні 1944 года 22 мірных жыхароў. Па традыцыі да помніка быў ускладзены вянок, а прысутныя замерлі падчас хвіліны маўчання.

Новости Бобовнянского сельсовета

    Новости Бобовнянского сельсовета
Новости Бобовнянского сельсовета