Што пасеем, тое і пажнём. Гэта народная мудрасць сапраўды стала дэвізам хлебаробаў. Аднак напярэдадні пасяўной зямлю неабходна падрыхтаваць. Чым, дарэчы, і займаюцца зараз вялікараёўскія аграрыі нараўне з усімі ў раёне. – Надыход вясны мы адчулі з цёплым надвор’ем, таму актыўна ўключыліся ў работу, – расказвае дырэктар філіяла "Вялікая Раёўка" Іван Дамашэвіч. – Вялікі задзел зрабілі яшчэ восенню. На 95% плошчаў узнялі зябліва, так што на вясну засталося толькі каля 50 га. Поўнасцю ўнесены калійныя ўгнаенні, зараз больш планава адносімся да іншых мінеральных тукаў. Максімальна працавалі і з арганікай: за зіму і пачатак сакавіка нарыхтавалі каля 15 тысяч тон пад сяўбу яравых. Зараз поўным ходам выконваем і галоўны агратэхнічны прыём – закрыццё вільгаці, якое неабходна правесці на 500 гектарах. Два магутныя трактары працуць добрымі тэмпамі. Падкормку азімых збожжавых культур і рапсу пачалі адразу ж з усталяваннем аптымальных тэмператур. Праўда, з-за іх паніжэння давядзецца крыху прыпыніць